У цэнтры Гомеля адбылася жорсткая бойка замежнікаў — міліцыя пракаментавала

Бойка ў Гомелі / сацсеткі
Па сацсетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля. Сцэна адбываецца на плошчы Леніна каля ўваходу ў парк — гэта адно з тусовачных месцаў горада.
На відэа бачна, як б'юцца двое маладых людзіей усходняй знешнасці, а трэці хлопец ляжыць на асфальце. У каментарах пішуць, што бойка адбылася ўночы з 21 на 22 красавіка. Пішуць таксама, быццам гэта пакістанцы, але ніякіх пацвярджэнняў гэтаму няма.
Пасля розгаласу ў сацсетках блізкі да сілавікоў тг-канал паведаміў, што ў бойцы ўдзельнічалі не пакістанцы, а мараканцы. Маўляў, гэта былі студэнты, якія пасварыліся праз дзяўчыну.
Людзям, якія ў каментарах пісалі, што ўдзельнікі бойкі могуць быць пакістанцамі, ужо пагражаюць затрыманнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.