Зніклую ў Брэсце дзяўчыну знайшлі забітай

Зніклую ў Брэсце дзяўчыну знайшлі забітай

У Брэсце знайшлі зніклую 26-гадовую дзяўчыну. Яе забілі, інфармуе партал tut.by.

Увечары 16 верасня Юлія Юхнік з'ехала на ровары. З таго часу пра яе лёс нічога не было вядома. Ровар знайшлі ў горадзе на наступны дзень. Мінулай ноччу было знойдзена цела дзяўчыны, на месцы працуюць эксперты.

24 верасня Юліі споўнілася б 27 гадоў.

Як інфармуе БЕЛТА, па падазрэнні ў забойстве затрыманы 46-гадовы жыхар Жабінкаўскага раёна. Дзяўчына была забітая ўначы 17 верасня ў бытавым памяшканні аднаго з гандлёвых цэнтраў. Мужчына паказаў праваахоўнікам, дзе закапаў цела. Прызначаныя экспертызы.