У Брэсце затрымалі мясцовага жыхара, які наведваў суды над палітычнымі
У судзе / @pressmvd
Сілавікі паведамляюць аб затрыманні 40-гадовага жыхара Брэста, які наведваў суды "па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці" і перадаваў інфармацыю праваабаронцам.
"Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў", — гавораць у МУС. Гэтая інфармацыя пазней з'яўлялася "на дэструктыўных інтэрнет-рэсурсах". На мужчыну завялі крымінальную справу "за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Ён у ІЧУ.
Верагодна, затрыманых будзе больш — сілавікі гавораць аб тым, што інфармацыю з судоў перадаваў не адзін гэты брэстаўчанін. Інфармацыя паступала з розных гарадоў вобласці. У МУС сцвярджаюць, што "дзеянням яго саўдзельнікаў даецца прававая ацэнка".