Баранавіцкага праваабаронцу судзілі за “непадпарадкаванне міліцыянеру”
Аляксандр Вайцешык / spring96.org
Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка судзілі за “непадпарадкаванне міліцыянеру”. Верагодна, суд прызначыў адміністрацыйны арышт, паведамляюць праваабаронцы.
Вайцешыка затрымалі на мінулым тыдні. Суд прайшоў 13 сакавіка, справу разглядала суддзя Вікторыя Пакунова. У сераду сілавікі апублікавалі відэа, як выломвалі дзверы ў кватэру праваабаронцы.
У апошнія гады Аляксандра Вайцешыка неаднаразова затрымлівалі.