У Брэсце затрымалі актывістку Маладога фронту Паліну Панасюк
Як паспела паведаміць дзяўчына, яе на машыне вязуць у Берасцейскі КДБ.
Пасля гэтага сувязь з актывісткай перарвалася, яна не адбірае слухаўку, паведамляе Радыё Рацыя.
Як паведаміў дзяжурны РАУС Ленінскага раёна горада Брэста, Паліна вывесіла сцягі з фотаздымкамі палітзняволеных на адной з вуліц горада.
Да Паліны падышлі супрацоўнікі міліцыі для ўстанаўлення асобы. Пасля таго, па словах супрацоўніка Ленінскага РАУС, яна пачыла называць міліцыянтаў "лукашыстамі" і "фашыстамі", а таксама вырываць тэлефон з іх рук.
Паліна была затрымана і дастаўлена ў РАУС Ленінскага раёна за дробнае хуліганства — там яна будзе знаходзіцца да панядзелка.