У Брэсце вецер ламаў дрэвы, пашкоджаныя шэсць аўтамабіляў
У Брэсце вецер ламаў дрэвы, пашкоджаныя шэсць аўтамабіляў. Пра гэта піша старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Па яго даных на раніцу серады, "у выніку няспыннага дажджу і моцнага парывістага ветру", якія прыйшлі ў абласны цэнтр напярэдадні, адбыліся 23 падзенні дрэў і іх галін. У пяці выпадках яны ўпалі на прыпаркаваныя машыны. Пашкоджаны казырок пад'езда жылога дома па вуліцы Жукава. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Наступствы стыхіі ліквідуюць ратавальнікі і камунальнікі.
На Гродзеншчыне зафіксавана прыблізна столькі ж выпадкаў падзення дрэў, колькі ў адным Брэсце. Пацярпелых таксама няма. У Гродне дрэва пашкодзіла прыпаркаваны аўтамабіль. Тры аўтамабілі пашкоджаныя ў Магілёве, два — у Шклове.
Наступства стыхіі ў Брэсце / Telegram