У Брэсце мужчына атрымаў апёкі рукі і ног падчас спробы заправіць аўтамабіль

У Брэсце мужчына атрымаў апёкі рукі і ног падчас спробы заправіць аўтамабіль

У Брэсце 32-гадовы мужчына атрымаў апёкі 1-2 ступені левай рукі і ног (7% цела) падчас спробы заправіць аўтамабіль, яго шпіталізавалі ў абласную бальніцу. Як паведамляе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 5 жніўня. У двары жылога дома мужчына запраўляў машыну звадкаваным газам. У выніку пажару аўтамабіль "Kia Clarus" быў знішчаны агнём.

Мяркуецца, што пацярпелы парушыў правілы эксплуатацыі газавых прыстасаванняў і агрэгатаў.

Відэа, як мужчына спрабаваў падпаліць калонку на АЗС у Мінску