У Белстаце распавялі пра інфляцыю ў Беларусі ў 2023 годзе
Запаволіўся рост заробкаў
У Белстаце распавялі пра інфляцыю ў Беларусі ў 2023-м. За год спажывецкія цэны выраслі на 5,8% (за месяц — на 0,9%).
Харчовыя тавары падаражэлі на 6,8%, нехарчовыя — на 2,9%, паслугі — на 8,1%.
У снежні эксперты Еўразійскага банка развіцця адзначалі, што праз інфляцыю ў Беларусі запаволіўся рост заробкаў.
У сакавіку 2023-га Аляксандр Лукашэнка збіраў урад і забараніў інфляцыі перавышаць 7%. "Гэтая лічба павінна быць чырвонай лініяй", — сказаў ён.