У Беларусі з'явіліся праўладныя "праваабаронцы"
Пасля ліквідацыі праваабарончых арганізацый грамадзянскай супольнасці беларускія ўлады пачалі ствараць свае. 12 кастрычніка была зарэгістраваная ўстанова з назвай "Цэнтр "Сістэмная праваабарона".
Адзін з такіх праўладных дзеячаў быў заўважаны ў лагеры мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы. У футболцы "Сістэмнай праваабароны" гуляў праўладны актывіст Дзмітрый Белякоў. Яшчэ год таму ён "змагаўся" з пратэснай сімволікай у беларускіх дварах.
Таксама год таму Белякоў спрабаваў стварыць прарасійскую арганізацыю "Единое Отечество", але яе не зарэгістравалі. Цяпер яму пашанцавала больш.