У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі
У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Ілля Люльковіч, Арцём Мазанік, Алег Пайташ, Дзмітрый Станулевіч, Андрэй Чудзінаў, Аляксандр Шамецька, Лізавета Юшкевіч. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. Усе згаданыя праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Агулам у Беларусі ўжо 1083 палітвязня. Але гэта толькі тыя, каго палітзняволенымі афіцыйна прызналі праваабаронцы. Насамрэч тых, хто сядзіць за палітыку, значна больш.