У Беларусі ўсталявалі тарыфы на атрыманне пенсіі праз пошту

У Беларусі ўсталявалі тарыфы на атрыманне пенсіі праз пошту
У Беларусі зацвердзілі тарыфы на дастаўку пенсійных выплат праз паштовыя аддзяленні і на дом. Адпаведная пастанова МАРГ № 80 ад 30 снежня 2024 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У прыватнасці, грамадзяне, якія выказалі жаданне атрымліваць пенсію праз аб'екты паштовай сувязі, вымушаныя будуць аплачваць такую паслугу за кошт уласных сродкаў.
Пры атрыманні выплат у касе паштовага аб'екта камісія складзе 1,8 рубля, пры дастаўцы паштальёнам на дом — 8,5 рубля.
Плата будзе спаганяцца за кожную выплату або дастаўку сум пенсіі грамадзянам, якія пражываюць у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання або ў райцэнтрах.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.