У Беларусі ўсе лясы збіраюцца ахапіць сістэмай відэаназірання
Праект аўтаматычнай сістэмы выяўлення лясных пажараў мусіць быць рэалізаваны да вясны 2024-га / sb.by
У Беларусі ўсе лясы збіраюцца ахапіць сістэмай відэаназірання. Пра гэта ў сераду заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. Афіцыйна паведамляецца, што гэта робіцца для барацьбы з пажарамі.
Праект аўтаматычнай сістэмы выяўлення лясных пажараў мусіць быць рэалізаваны да вясны 2024-га.
"Такой аўтаматызаванай сістэмы няма ў ніводнай з краін СНД, — цытуе словы міністра sb.by. — І мы будзем першымі на прасторы СНД, ды і на тэрыторыі Еўропы, дзе ўвесь лясны фонд будзе навідавоку ў разумных тэхналогій".
Відэаназіранне неабходнае не толькі для барацьбы з пажарамі, але і для аховы той жа мяжы і кантролю за памежнымі раёнамі. У сакавіку сёлета Аляксандр Кулік абмяркоўваў з Дзяржаўным памежным камітэтам абсталяванне мяжы з Украінай на лясіста-балоцістай мясцовасці. У РБ баяцца "дыверсантаў з Украіны".