У Беларусі стала на два палітвязні больш
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух хлопцаў. Гэта 18-гадовы Мікіта Сілівон і 17-гадовы Максім Куксачэнка.
Цяпер у нашай краіне налічваецца 1084 палітвязні.
14 студзеня Сілівона і Куксачэнку за ўдзел у акцыях пратэсту прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Максіму Куксачэнку прысудзілі 1,5 года выхаваўчай калоніі, а Мікіту Сілівону — 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.