У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" праект журналіста Мікіты Мелказёрава
У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" праект журналіста Мікіты Мелказёрава "Жизнь-малина" (YouTube-канал, тг-канал, чат і лагатып — "экстрэмісцкія матэрыялы"). Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
На працягу амаль двух гадоў Мелказёраў запісвае відэагутаркі з вядомымі людзьмі. "Месца, у якім не перашкаджаюць гаварыць і паказваюць беларусаў для беларусаў", — так ён піша пра свой YouTube-канал, які мае 108 тысяч падпісчыкаў. Восенню 2021-га Мікіта Мелказёраў упершыню зрабіў выпуск беларускамоўным.
Мелказёраў жыве за мяжой.