У Беларусі памёр публіцыст і пісьменьнік Сямён Букчын
Сямён Букчын / facebook.com/semen.bukcin
Публіцыст і пісьменнік Сямён Букчын памёр у Беларусі ва ўзросце 83 гадоў.
Яго сын Аляксандр у сацсетках паведаміў, што бацька памёр у 4-й клінічнай лякарні Мінска.
Сямён Букчын — публіцыст, пісьменьнік, даследчык літаратуры. Ён выдаў больш за 20 кніг, у тым ліку пра расійскіх пісьменнікаў Льва Талстога, Фёдара Дастаеўскага, Антона Чэхава. Сярод іншага Букчын даследаваў іх сувязі з Беларуссю.
У сваёй кнізе "Одушевить пережитое в слове", якая пабачыла свет у 2021 годзе, ён пісаў пра тое, што казалі пра беларусаў і Беларусь Іван Бунін, Мікалай Ляскоў, пра адносіны паміж Максімам Горкім і Адамам Багдановічам.
У 2021 годзе Букчын падпісаў зварот да ўладных структур і дзяржаўных СМІ, у якім змяшчалася патрабаванне спыніць пераслед журналістаў.