У Беларусі пачалі крымінальную справу на "Кадравы рэзерв"
Юрась Губарэвіч
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць "Кадравага рэзерву для Новай Беларусі". Удзельнікам ініцыятывы інкрымінуюць "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні".
Паведамляецца, што фігурантаў справы, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, будуць судзіць завочна.
"Кадравы рэзерв для Новай Беларусі" запусціў Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК). Яго мэта — падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для працы на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду. Курыруе гэтую праграму намеснік Паўла Латушкі па пытаннях падрыхтоўкі кадравага рэзерву для Новай Беларусі АПК Юрась Губарэвіч.