У Беларусі евангельскі прапаведнік стаў фігурантам крымінальнай справы
Прапаведніка ўтрымліваюць у СІЗА ў Калядзічах / pixabay.com
У Беларусі евангельскі прапаведнік Мікалай Хіло стаў фігурантам крымінальнай справы, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія". Яго затрымалі яшчэ 24 красавіка, ён знаходзіўся на Акрэсціна. Цяпер жа Хіло ўзяты пад варту і ўтрымліваецца ў новым СІЗА ў Калядзічах.
Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя. Таксама невядома, па якім артыкуле была распачатая крымінальная справа.
Мікалай Хіло — прапаведнік царквы ЕХБ "Дабравесце".
t.me/christianvision/