У Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў

Зімовая рыбалка / t.me/narachanka/
У пятніцу, 14 лютага, раніцай і ўдзень амаль па ўсёй Беларусі пройдуць ападкі (пераважна снег), уначы яны магчымыя на поўдні краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман месцамі і галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў (пры праясненнях — да -15, на Брэстчыне — ад -1 да -3, у Мінску — ад -8 да -10), у дзённыя гадзіны — ад -3 да -8 (на поўдні — ад 0 да -2, у сталіцы — 5-7 марозу).
У суботу прагназуецца невялікі кароткачасовы снег. Уначы будзе ад -7 да -12 (пры праясненнях — да -15), удзень — 1-8 марозу. У нядзелю чакаецца ўзмацненне маразоў — пры праясненнях уначы да -18 градусаў. Пры гэтым на захадзе краіны будзе ад -7 да -9.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.