У Беларусі адключылі два расійскія тэлеканалы

Мінінфармацыі спыніла вяшчанне ў Беларусі двух замежных тэлеканалаў.
Як паведамляе ведамства, з 26 красавіка спынілі трансляцыю расійскія тэлеканалы "Наш Футбол" і "НЮ АРТ ТВ (NU ART TV)". У іх скончыўся тэрмін дзеяння дазволаў на вяшчанне.
Дарэчы, усе праграмы тэлеканала "Наш Футбол" можна глядзець на "МатчТВ", які працягвае транслявацца ў Беларусі.
Да красавіка 2021-га тэлеканалы працавалі на падставе трохгадовага дазволу на вяшчанне, выдадзенага Міністэрствам інфармацыі.
Два тыдні таму ведамства адключыла вяшчанне тэлеканала Euronews.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.