У БДУ выберуць лепшых перакладчыкаў ваеннай паэзіі

У Беларускім дзяржаўным універсітэце пройдзе конкурс перакладчыкаў ваеннай паэзіі. Ён прымеркаваны да 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Пераможцы будуць вызначацца ў трох намінацыях — лепшы пераклад англамоўнай паэзіі на беларускую мову, лепшы пераклад англамоўнай паэзіі на рускую мову і лепшы пераклад беларускамоўнай паэзіі на англійскую, перадае interfax.by. Да ўдзелу дапускаецца толькі адзін аўтарскі пераклад у кожнай з катэгорый. Пры гэтым сам пераклад павінен быць раней не апублікаваны.

Фота — perevodchikoff.ru