У Баранавічах затрымалі таксіста за наўмыснае заражэнне ВІЧ
У Баранавічах затрымалі мясцовага таксіста, які падазраецца ў наўмысным заражэннем ВІЧ сваёй партнёркі. Заяву на 28-гадовага мужчыну напісала яго жонка, якую ён не папярэдзіў пра сваю небяспечную інфекцыю.
Паводле беларускага заканадаўства, ВІЧ-інфікаваны абавязаны паведамляць сэксуальным партнёрам пра свой статус і перадухіляць заражэнне іншага чалавека, іначай ён панясе крымінальную адказнасць.
Мужчына стаіць на ўліку па ВІЧ з 2013 года. Як піша Intex-press, па горадзе ходзяць чуткі, што ён, працуючы таксістам, заражаў таксама іншых жанчын, аднак міліцыя гэтую інфармацыю не пацвярджае. У сваёй біяграфіі малады чалавек мае судзімасць за крадзеж.
Усяго па краіне за мінулы год распачата 12 крымінальных справаў за наўмыснае заражэнне ВІЧ.