У Баранавічах студэнта засыпала ў траншэі (фота)
У Баранавічах маладога чалавека засыпала зямлёй у траншэі. Паведамленне пра гэты інцыдэнт паступіла ў МНС 15 верасня ў 19.34. На момант прыбыцця выратавальнікаў пацярпелы быў у траншэі, часткова засыпаны грунтам.
Як высветлілася, гэта быў студэнт, які займаўся ўладкаваннем каналізацыі да прыватнага дома. Хлопца адкапалі ўручную і перадалі брыгадзе медыкаў. Пацярпелы дастаўлены ў лякарню з пераломам ключыцы і агульным пераахаладжэннем, перадае прэс-служба МНС.