У Баранавічах мужчына залез на ёлку і выкрыкваў лозунгі
У Баранавічах мужчына залез на ёлку каля кінатэатра "Зорка" і выкрыкваў рэлігійныя лозунгі. Здарэнне адбылося раніцай 17 сакавіка. Як інфармуе intex-press.by, на месца прыехалі міліцыянеры, ратавальнікі і медыкі. Невядомага ўдалося ўгаварыць і ён самастойна спусціўся на зямлю. Вядома, што гэта мясцовы жыхар, 1966 года нараджэння, інвалід 2-й групы. Прычыны свайго ўчынку мужчына не змог патлумачыць.
"Хуткая" завезла гараджаніна ў псіханеўралагічны дыспансер "для аказання медыцынскай дапамогі".