У Баранавічах асудзілі мужчыну, які трымаў чужое дзіця, пакуль сын яго біў

У Баранавічах асудзілі мужчыну, які трымаў чужое дзіця, пакуль сын яго біў

У Баранавічах 27-28 чэрвеня прайшоў суд над мужчынам, які трымаў суседскага хлопчыка, пакуль яго сын біў таго.

Скандал, які выклікаў вялікі розгалас, адбыўся 2 красавіка. На відэа можна пабачыць, як тата 7-гадовага Ромы трымае 9-гадовага Кліма, у той час як сам Рома б'е Кліма нагамі ў жывот. На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.

На судзе мужчына прызнаў, што не меў рацыі ў той сітуацыі. Ён папрасіў прабачэння ў Кліма і яго маці Ірыны. Разам з тым абвінавачаны не прызнаў сябе вінаватым у хуліганскіх дзеяннях.

Дзяржабвінаваўца Святлана Пасемка прасіла суд асудзіць яго на два гады папраўчых работ.

Маці пацярпелага хлопчыка прасіла кампенсацыю маральнай шкоды ў 30 млн рублёў. Яна растлумачыла, што на гэтыя грошы хоча звазіць сына на адпачынак у санаторый. Сам абвінавачаны заявіў, што можа выплаціць толькі 2 млн рублёў, піша intex-press.by.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у хуліганстве. Яму прызначылі два гады папраўчых работ. Таксама мужчыны павінен выплаціць сям'і Кліма кампенсацыю маральнай шкоды ў 15 млн рублёў.