У аўтааварыі пад Гомелем загінулі кіроўца і пасажыр
Абодвум было крыху больш за 20 гадоў.
Каля вёскі Цагельня Гомельскага раёна ўчора ўначы адбылася трагічная аўтааварыя. Як піша onliner.by, тры маладыя чалавекі ехалі ў аўтамабілі Renault Scenic. 23-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
Падчас аварыі загінулі кіроўца і 22-гадовы пасажыр. З Renault іх дасталі ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Яшчэ адзін 23-гадовы пасажыр у аварыі выжыў. Яго з месца здарэння забрала "хуткая".