У Асіповічах сутыкнуліся лесавоз і аўтобус, ёсць пацярпелыя
У Асіповічах сутыкнуліся лесавоз і аўтобус, ёсць пацярпелыя. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, здарэнне адбылося 3 сакавіка каля 16:40 у раёне Юбілейнай вуліцы.
На шчасце, загінулых няма. Кіроўцу аўтобуса і частку пасажыраў павезлі ў бальніцу для аказання меддапамогі. Кіроўца лесавоза не пацярпеў.
На месцы здарэння / vk.com/uvd_mogilev