У Ашмянскім раёне недалёка ад мяжы з Літвой згарэла фура
Агонь знішчыў грузавік / grodno.mchs.gov.by
У Ашмянскім раёне недалёка ад мяжы з Літвой згарэла фура. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося раніцай у сераду ў аграгарадку Каменны Лог. Калі яны прыехалі, агонь ужо цалкам ахапіў грузавік з паўпрычэпам і неўзабаве яго знішчыў.
Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.