У АПК Віцебшчыны "вялікая цякучасць кадраў", затрымліваюць заробкі
У аграпрамысловым комплексе Віцебскай вобласці "вялікая цякучасць кадраў". Там не хапае "дзясяткаў заатэхнікаў, аграномаў, ветурачоў і іншых патрэбных спецыялістаў". Пра гэта ў пятніцу паведаміў Аляксандр Лукашэнка, які прыехаў у Глыбокае і правёў у мясцовым райвыканкаме нараду. Таксама ён згадаў пра "факты затрымак заробкаў шэраговым работнікам".
На нарадзе прагучала, што "палова арганізацый працуе з адмоўнай рэнтабельнасцю", а пратэрмінаваныя даўгі толькі павялічваюцца.
Лукашэнка сітуацыю ў АПК Віцебшчыны назваў "ненармальнай".