У акупаваным Мелітопалі прагрымеў выбух

Выбух прагрымеў каля будынка мясцовай тэлекампаніі / РИА Новости
Выбух прагрымеў каля будынка мясцовай тэлекампаніі / РИА Новости

Выбух прагрымеў у акупаваным Мелітопалі. Каля будынка мясцовай тэлекампаніі выбухнуў прыпаркаваны аўтамабіль. Пра інцыдэнт паведамляе агенцтва РИА Новости.

Расійскія паблікі пішуць, што выбух адбыўся "у той час, калі журналісты ішлі на працу". Тэлестудыі нанесены "значны ўрон". Пацярпелі пяць чалавек. Магутнасць выбуху, паводле папярэдніх дадзеных, склала 1,5-2 кг у трацілавым эквіваленце.

Украінскі кіраўнік Мелітопаля Іван Фёдараў кажа, што ў гэтым будынку таксама знаходзіўся офіс мясцовага аддзялення ФСБ, тут жа працаваў і кіраўнік прарасійскай адміністрацыі Яўген Баліцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.