У 42 гады памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка

Валерый Цімашэнка / фота з Інстраграм-акаўнту яго жонкі
Ва ўзросце 42 гадоў памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. У 2023 годзе яго судзілі за ўдзел у пратэстах і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Пра смерць мужа паведаміла яго жонка Вера, заўважыла выданне "Зеркало".
"Майго мужа больш няма. Гэта адна з яго апошніх фатаграфій. Я разбітая. На бліжэйшы час працы не будзе", — напісала Вера ў сваім Інстаграм-акаўнце. Прычыну смерці мужа яна не згадала.
Дадаткова яна паведаміла, што чакае дзіця. У пары ўжо ёсць адно дзіця.
Развітанне з Валерыем Цімашэнкам, як паведаміла жонка, пройдзе 25 верасня ў Мінску. Яна таксама папрасіла прыносіць толькі жывыя кветкі.
Як піша "Зеркало", мужчыну судзілі за ўдзел у пратэсных маршах і перапіску ў чат-боце аднаго з "экстрэмісцкіх фармаванняў". Мінгарсуд прызначыў яму тры гады агульнага рэжыму. Праваабаронцы пісалі, што пакаранне ён адбываў у ПК №15 у Магілёве. На волю Цімашэнка выйшаў 3 ліпеня 2024 года. На сайце праваабарончага цэнтра "Вясна" на яго старонцы стаіць пазнака "памілаванне / амністыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.