Транзіт улады: ці чакаць яго ад Лукашэнкі і ці гатовыя да яго дэмсілы — эфір

Арцём Брухан / Еўрарадыё
Лукашэнка працягвае рабіць усё магчымае, каб дэманстраваць чыноўнікам, што яго “хватка моцнага кіраўніка” не аслабла. Для гэтага працягваюцца паездкі на розныя прадпрыемствы з “накручваннем хвастоў” на камеры прапагандыстаў. У той жа час усё грамчэй гучаць словы пра падрыхтоўку сістэмы да транзіта ўлады. Пры тым, што выказванні самога Лукашэнкі пра сябе, як “адыходзячага чалавека”, па-ранейшаму нагадваюць какецтва. Дарэчы, тэма альбо “транзіта”, альбо пацвярджэння легітымнасці актуальная і для лідараў (ці лідаркі як мінімум) дэмсіл.
У чым сэнс гэтых паездак Лукашэнкі і каго ён хоча падмануць сваімі разносамі чыноўнікаў? Як вертыкаль рыхтуецца да транзіта ўлады і ці ёсць у тым транзіце шанец для Беларусі і беларусаў? Чым жыве Каардынацыйная рада пасля “ўдара Мельнікавай” і ці варта дэмсілам падумаць пра змену лідарства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.