"Транснафта" ў верасні на чвэрць скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь

Як распавёў РБК віцэ-прэзідэнт "Транснафты" Міхаіл Баркоў, кампаніі трэба замяніць 700 км зношаных труб. Іначай прапампоўка нафты будзе ўяўляць "экалагічную небяспеку".



Нафтатрэйдары прадказваюць віток гандлёвай вайны паміж Беларуссю і Расіяй у сувязі з затрыманнем гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.



Тым часам у канцэрне "Белнафтахім" заяўляюць, што пакуль не атрымалі афіцыйнага апавяшчэння ад расійскай кампаніі пра скарачэнне паставак у верасні, інфармуе interfax.by.



Фота — profi-forex.org