Транс-пераходы ў Беларусі пастаўлены на паўзу — TG House

Сексолаг захварэла

Сексолаг захварэла / pixabay.com

Трансгендарным людзям у Беларусі пачалі тэлефанаваць з РНПЦ псіхічнага здароўя з паведамленнямі пра тое, што ў кастрычніку і лістападзе 2025 года прыёмы ў сексолага Аляксандры Кучынскай адмяняюцца праз яе экстраную шпіталізацыю, паведамляе ініцыятыва TG House. Яна ў Беларусі — адзіная ўрач-сексолаг, якая мае афіцыйнае права весці працэдуру транс-пераходу. Яе адсутнасць на працоўным месцы ставіць працэс гендарнага пераходу для сотняў людзей у Беларусі на паўзу.

У рэгістратуры цэнтра раяць звяртацца да загадчыка аддзялення, аднак ён не дае зразумелага адказу. Гэтая сітуацыя паказвае на адсутнасць механізму замяшчэння і бесперапыннасці аказання медыцынскіх паслуг, што супярэчыць базавым прынцыпам прадастаўлення меддапамогі, падкрэсліваюць у TG House.

З якімі яшчэ праблемамі сутыкаюцца людзі, што жадаюць зрабіць транс-пераход

Акрамя таго, цяпер немагчыма атрымаць не толькі даведкі пра назіранне або накіраванні, але і заключэнні іншых спецыялістаў, без якіх накіраванне на камісію немагчыма.

Так, ужо некалькі месяцаў людзі, якія праходзяць транс-пераход, сутыкаюцца з тым, што не могуць прайсці абследаванне ў уролага ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Паводле словаў тых, хто звяртаўся, ім паведамляюць, што лекар “знаходзіцца на бальнічным” з ліпеня да снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.