Трамп забараніў трансгендарным спартоўцам выступаць у жаночых спаборніцтвах

Дональд Трамп перад падпісаннем указа

Дональд Трамп перад падпісаннем указа / Reuters

Дональд Трамп забараніў трансгендарным спартоўцам выступаць у жаночых спаборніцтвах. Указ прэзідэнта ЗША датычыцца ў асноўным школьных, універсітэцкіх і аматарскіх спаборніцтваў.

"З гэтага часу жаночы спорт будзе толькі для жанчын, — сказаў Трамп. — З гэтым указам вайна з жаночым спортам скончаная!".

Прэзідэнт ЗША разлічвае, што Алімпійскі камітэт Злучаных Штатаў прыме падобную забарону. А пакуль Злучаныя Штаты будуць адмаўляць у візах трансгендарным спартоўцам. Таксама ад Міжнароднага алімпійскага камітэта будуць дамагацца змены правілаў у дачыненні да спартоўцаў-трансгендараў ужо да пачатку Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе ў 2028 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.