Трамп увёў 25-адсоткавыя пошліны на імпарт сталі і алюмінію

Дональд Трамп перакананы, што ўвядзенне пошлін на імпарт забяспечыць рост эканомікі

Дональд Трамп перакананы, што ўвядзенне пошлін на імпарт забяспечыць рост эканомікі / Reuters

Дональд Трамп увёў 25-адсоткавыя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў Злучаныя Штаты з усіх краін без выключэння. "Нашай краіне трэба, каб сталь і алюміній вырабляліся ў Амерыцы, а не за мяжой", — так пракаментаваў гэтае рашэнне, якое анансавалася, прэзідэнт ЗША. "У выніку будзе танней", — дадаў ён, гаворачы пра кошты на сталь і алюміній унутры краіны.

Найбуйнейшыя пастаўшчыкі згаданых металаў — Канада, Бразілія, Мексіка, Паўднёвая Карэя і В'етнам.

"Прыйшоў час нашай цудоўнай прамысловасці вярнуцца ў Амерыку!", — заявіў амерыканскі прэзідэнт. Ён перакананы, што ўвядзенне пошлін на імпарт забяспечыць рост эканомікі ЗША.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні Дональд Трамп увядзе пошліны на імпарт з тых краін, якія абкладаюць пошлінамі прадукцыю з ЗША. А яшчэ ён можа абкласці дадатковымі пошлінамі імпарт лекаў і камп'ютарных чыпаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.