Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні

Украінскі вайсковец / facebook.com/GeneralStaff.ua
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе сустрэцца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім на наступным тыдні. Пра гэта Трамп заявіў у пятніцу (на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі).
Мяркуецца, што яны "абмяркуюць прыродныя выкапні Украіны і заканчэнне вайны". Дональд Трамп падкрэсліў, што Злучаныя Штаты хочуць "абараніць падземныя рэсурсы Украіны" (яны могуць разглядацца ў якасці кампенсацыі за аказаную ваенную дапамогу). Як вядома, расійскія войскі ўжо акупавалі частку тэрыторыі Украіны са значнымі запасамі прыродных выкапняў.
Трамп сказаў, што хацеў бы абмеркаваць вайну з Уладзімірам Пуціным: "Я хацеў бы, каб гэта [вайна] скончылася па-чалавечы".
Сустрэча Трампа і Зяленскага верагодна адбудзецца ў Вашынгтоне. У Еўропу амерыканскі прэзідэнт пакуль не збіраецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.