Т.Пучак і Н.Радзівонава выйгралі ў лідэраў сусветнага парнага тэнісу

Таццяна Пучак (31-е месца ў парным рэйтынгу) і Настасся Радзівонава (46) вышлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Амелія-Айлендзе (ЗША) з прызавым фондам 600 тыс. долараў. 9 красавіка ў першым крузе беларуска-расійскі дуэт выйграў у лідэраў жаночага парнага тэнісу Кары Блэк (Зімбабвэ) і Лізэль Хубер (ЗША) у двух сэтах — 7:5, 6:2.

10 красавіка Т.Пучак і Н.Радзівонава згуляюць з іншым беларуска-расійскім тандэмам — Вікторыяй Азаранка (16) і Аленай Веснінай (35). У гэты жа дзень у трэцім крузе (1/8 фіналу) адзіночнага разраду Вольга Гаварцова (43) сустрэнецца з Вірджыніяй Раццана з Францыі (27).