Томаш Каберле можа перайсці ў мінскае "Дынама"
Чэшскі абаронца блізкі да падпісання кантракту з беларускім хакейным клубам.
Як паведамляе "Прессбол", перамовы працягваюцца паспяхова і бакі ўжо блізкія да пагаднення.
"Выдатна, калі Томаш будзе выступаць у КХЛ. Ён будзе гуляць на вялікіх пляцоўках і я бачу ў ім патэнцыял для ўдзелу ў Алімпійскіх Гульнях у Сочы", — заявіў галоўны трэнер зборнай Чэхіі Алоіз Гадамчык.
У мінулым сезоне Томаш Каберле згуляў 10 матчаў за "Манрэаль" і набраў толькі 3 ачкі (тры галявыя перадачы). А за кар'еру ў НХЛ ён набраў 563 ачкі (87+476). 35-гадовы чэх з'яўляецца чэмпіёнам свету і ўладальнікам Кубка Стэнлі.
Адзначым, што на турніры ў Рызе ў матчы за 5-е месца мінскае "Дынама" сёння атрымала перамогу над "Ак Барсам" — 2:1. Шайбы ў мінчукоў закінулі Яфіменка і Мялешка.
Фота — hc-berkut.com