Тэнісістка Арына Сабаленка выказалася супраць вайны
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выказалася супраць вайны.
Трэцяя ракетка свету апублікавала ў сваіх сацсетках допіс з тэкстам:
"Pray for peace
#nowar
Нет войне".
("Малюся за мір. Не — вайне".)
24 лютага Расія пачала ўзброеную агрэсію супраць Украіны. Атакі ідуць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Допіс Сабаленкі ў сацсетках