Тэлеграм заблакаваў каналы Азаронка ды іншых прапагандыстаў
Тэлеграм / pixabay.com
Тэлеграм заблакаваў каналы праўладных прапагандыстаў: Грыгорыя Азаронка, Ксеніі Лебедзевай, Канстанціна Прыдыбайлы ды іншых. Яны не адчыняюцца з прыладаў з iOS і з Android, а таксама і ў дэсктопных версіях месенджара.
Карыстальнікі iPhone бачаць, што падставай для блакіроўкі стала парушэнне правілаў размяшчэння мабільных праграм у App Store.