Тактыка перніка: ці хопіць у Захада пернікаў, каб вызваліць усіх вязняў — эфір

Валерый Кавалеўскі
Лукашэнка старанна імкнецца наладзіць адносіны з Трампам і атрымаць ад яго “вялікую здзелку”… І насамрэч, пра тое, каб гэтая “здзелка” атрымалася, марыць не толькі ён, не толькі сваякі палітвязняў, але і ўсе беларусы, якія хочуць спынення пакут людзей за кратамі. Бо вынікам дамоўленасцяў становіцца менавіта вызваленне палітвязняў. Але — не спыненне рэпрэсій, не адмова ад практыкі дэпартацыі людзей са сваёй краіны ў замежжа, не… Працягваць можна доўга. Але хто і што можа прапанаваць шлях іншы?
Ці гатовы Трамп пайсці на “вялікую здзелку” з Лукашэнкам і што той можа запатрабаваць за вызваленне палітвязняў? Чаму Лукашэнка ўвогуле вырашыў звярнуцца да Трампа і ці ўзгоднены гэты крок быў з Масквой? Што разлічвае атрымаць Лукашэнка ад “вялікай здзелкі” з Трампам і навошта Трампу Лукашэнка ў сённяшняй сітуацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.