Сёння працягнецца перагляд справы Андрэя Бандарэнкі
На сённяшняе паседжанне суда запланавана апошняе слова і прысуд.
Сёння ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе працягнецца працэс па справе бізнэсоўца, сябра АГП Андрэя Бандарэнкі.
Нагадаем, Бандарэнка, адбыўшы год зняволення паводле прысуду ў справе, дзе яму былі выстаўленыя абвінавачанні спярша ў крадзяжы, а затым у махлярстве, дамогся перагляду справы.
У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але не быў абраны, спрабаваў аспрэчыць вынікі галасавання і апынуўся за кратамі на 6 гадоў.