Сёлета малака хопіць ўсім
Увосень 2007 года беларускія магазіны засталіся без малака. Пра гэта не можа ўзгадаць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, але памятаюць незалежныя эканамісты і Еўрарадыё. Ці магчымы малочны крызіс у гэтым годзе?
У Мінсельгасхарчы наогул не ведаюць аб тым, што год таму на прылаўках не было малака. Не выключана і тое, што чыноўнікі атрымліваюць малако за так — то бок, за шкоднасць. Таму і натуральна, што сёлета перабояў з малочнай прадукцыяй ураднікі таксама не чакаюць. Аб гэтым кажа начальнік упраўлення эканомікі пры міністэрстве Таццяна Вусачова.
Таццяна Вусачова: На сённяшні дзень мы маем добрыя паказчыкі ў вытворчасці — ёсць прырост аб’ёмаў вытворчасці малака. Таму няма высноў казаць, што будуць перабоі з малаком.
Паводле слоў Таццяны Вусачовай, з вытворчасцю малака ўсё настолькі добра, што экспарт яго павялічыўся на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Шмат краін жадае пакаштаваць беларускае малако. Сярод іх Албанія, Германія, Польшча, Расія, нават Венесуэла ды Ірак.
Таццяна Вусачова: Малако купляе Расія, Венесуэла, Ірак, Албанія, Грузія, Польшча, Германія.
Эканаміст Леанід Заіка добра памятае пра пустыя малочныя прылаўкі. Але і ён лічыць, што ў гэтым годзе перабоеў чакаць не трэба. Ён расказаў Еўрарадыё пра тое, што крызіс быў справакаваны падвышэннем сусветных цэнаў. З-за гэтага малаказаводы кінуліся збываць прадукцыю, пакінуўшы беларусаў без малака. Цяпер дзяржава кантралюе гэтую сітуацыю.
Леанід Заіка: Крызіса хутчэй за ўсё не будзе. Таму што летась працэс быў даволі стыхійным. На сусветным рынку ўзраслі кошты на малочную прадукцыю. Айчынныя прадпрыемствы пачалі прадаваць малако за мяжу. Як вынік — дэфіцыт на ўнутраным рынку. Але ў гэтым годзе ўсё пад кантролем.
Фота — AFP