Сямейную пару спачатку адправілі пад арышт, а пасля пачалі крымінальную справу
Пётр і Алена Патаповічы / nashaniva.com
У Мінску сямейную пару спачатку адправілі пад адміністрацыйны арышт, а пасля распачалі крымінальную справу. У Пятра і Алены Патаповічаў трое дзяцей. Іх падазраюць у "грубым парушэнні грамадскага парадку", паведамляе "Медыязона".
Патаповічаў затрымалі 5 снежня. На Акрэсціна яны правялі 10 сутак. Пасля супругаў перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага.
У 2020-м Пётр і Алена Патаповічы былі затрыманыя на адной з вулічых акцый. Тады іх аштрафавалі.