Сваякам рускага салдата, які трапіў у палон ва Украіне, прапанавалі абмен
19-гадовы жыхар Омскай вобласці Расіі Андрэй Балабанаў служыў салдатам тэрміновай службы расійскай арміі.
Украінскія вайскоўцы захапілі яго ў палон у Луганскай вобласці. Сваякі салдата цяпер сцвярджаюць, што ім тэлефануюць з Украіны і прапануюць абмяняць Андрэя на ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка, якая знаходзіцца ў СІЗА расійскага горада Варонеж. У адваротным выпадку яго пагражаюць расстраляць.
Раніцай 18 ліпеня ім паабяцалі даслаць фота- і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць знаходжанне Андрэя Балабанава ва ўкраінскім палоне, інфармуе сайт censor.net.ua.