Супрацоўніца банка "Масква-Мінск" абакрала кліента-нябожчыка

Як паведамляе "Ежедневник", крымінальную справу за крадзеж з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, учынены ў буйным памеры, пачаў аддзел Следчага камітэта па Ленінскім раёне Мінску. Работніцы банка пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.



Паводле папярэдніх звестак следства, 47-гадовая жанчына скарысталася тым, што адзін з кліентаў банка памёр 6 жніўня 2013 года. Яна скрала сродкі нябожчыка, скарыстаўшыся яго карткай, якую той замовіў незадоўга да смерці. Агулам жанчына зняла з карт-рахунку кліента 9900 долараў.



Праўда, нягледзячы на буйную суму крадзяжу, супрацоўніцу банка нават не ўзялі пад варту. Следчы камітэт не палічыў неабходным абіраць да яе меру стрымання, пакуль вядзецца расследаванне.



Фота — onliner.by