Супраць мітынгоўцаў у Тбілісі ўжылі пярцовы газ
Акцыя пратэсту ў Тбілісі / Reuters
У Тбілісі паліцыя выкарыстала пярцовы газ супраць мітынгоўцаў каля будынка парламента Грузіі, перадае Бі-Бі-Сі. Ёсць звесткі пра два дзясяткі пацярпелых.
Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць законапраекта "Аб празрыстасці замежнага ўплыву" — аналагу расійскага закона "аб замежных агентах". Грузінскі парламент у аўторак пачаў разгляд гэтага закона ў другім чытанні. Але завяршыць абмеркаванне парламентары не паспелі, таму галасаванне перанеслі на 1 траўня.
Шматтысячная акцыя пратэсту супраць новага закона прайшла з плошчы Рэспублікі да будынка парламента. Сам будынак абгароджаны, яго аховае ўзмоцненая паліцыя. Таксама каля парламента паставілі сцэну для заўтрашняй акцыі кіруючай партыі ў падтрымку законапраекта.