Суд у Варшаве адмяніў рашэнне пра высылку маці Кацярыны Ваданосавай у Літву
Падчас суда па справе Нэлі Ваданосавай / Еўрарадыё
Ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве 28 кастрычніка адмяніў рашэнн пра высылку Нэлі Ваданосавай. Жанчына можа застацца ў Польшчы з сям'ёй дочкі — спявачкі і тэлевядоўцы Кацярыны Ваданосавай.
Нэлі Ваданосава пераехала да дачкі і яе сям'і ў Польшчу, ратуючыся ад палітычнага пераследу. Яна падала хадайніцтва аб міжнароднай абароне. Аднак у ЕС яна трапіла па візе, якую выдала Літва. Таму польскі бок хацеў выслаць жанчыну ў Літву ў адпаведнасці з Дублінскім пратаколам.
Кацярына Ваданосава звяртала ўвагу, што чыноўнікі не бяруць пад увагу ні стан яе маці (яна перанесла інсульт падчас ператрусу), ні адсутнасць іншых блізкіх, акрамя даччынай сям'і.
Нэлі Ваданосаву планавалі выслаць 6 кастрычніка, аднак юрысты здолелі дамагчыся адтэрміноўкі высылкі і перагляду справы ў судзе. У выніку рашэнне было вынесенае на карысць беларускі.
Дарэчы, раней аналагічнае рашэнне было прынятае ў дачыненні да яшчэ адной палітуцякачкі з Беларусі — Наталлі Падлеўскай.