Стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ затрымалі ў Азербайджане
Ідрак Мірзалізадэ і Ігбал Абілаў у дзяцінстве / тг-канал Ідрака Мірзалізадэ
У Азербайджане затрымалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ, паведаміў сам артыст у сацсетках.
Ігбала Абілава вінавацяць па шэрагу артыкулаў, у тым ліку ў дзяржаўнай здрадзе і распальванні міжнацыянальнай варожасці. Абілаў шмат гадоў жыў у Беларусі, скончыў факультэт міжнародных адносін, а потым сем гадоў працаваў выкладчыкам у БДУ.
Даведацца больш і падпісаць петыцыю з заклікам вызваліць Абілава можна па спасылцы.