Страйкамы трох буйных заводаў абвясцілі пра аб'яднанне

Пра сваё аб'яднанне паведамілі страйкамы трох буйных прадпрыемстваў — "Гродна Азоту", наваполацкага "Нафтана" і Беларускага металургічнага завода. Паведамленне з'явілася ў тэлеграм-канале страйкама "Гродна Азоту".
Такое аб'яднанне страйкоўцы тлумачаць неабходнасцю суладнай працы і хутчэйшага дасягнення агульнай мэты страйкавага руху.
"У адзінстве наша сіла. Запрашаем далучыцца да нас усе рабочыя рухі краіны", — заклікаюць страйкоўцы.
Існуе таксама страйкам на "Беларуськаліі": там страйкуюць каля 130 чалавек.
Страйкоўцы дамагаюцца адстаўкі Лукашэнкі і новых свабодных выбараў. Таксама яны патрабуюць вызваліць палітвязняў і спыніць гвалт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.